[ 18:20 ]  Брытанія крытыкуе ўмовы ўтрыманьня ў Гуантанама

ЛЁНДАН. Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў Вялікай Брытаніі скрытыкавалі ўмовы ўтрыманьня палонных на амэрыканскай ваеннай базе ў Гуантанама на Кубе. Міністар унутраных справаў Дэйвід Бланкет заявіў, што будзе дамагацца ад амэрыканскіх уладаў справядлівага абыходжаньня з затрыманымі грамадзянамі Брытаніі. Усяго ў Гуантанама ўтрымваецца 9 брытанцаў, пяцёра зь якіх неўзабаве маюць быць вызваленыя.