МАСКВА. Сёньня ў расейскай Дзярждуме адбудзецца галасаваньне ў пытаньні прызначэньня новага прэм’ер-міністра краіны. Мяркуецца, што будзе падтрыманая кандыдатура Міхаіла Фрадкова, якога на пасаду кіраўніка кабінэту міністраў прапанаваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.