[ 06:55 ]  Страхаўшчыкі папярэджваюць пра небясьпеку пацяпленьня

ЖЭНЭВА.Другая ў сьвеце страхавая кампанія Swiss Re папярэдзіла пра вялікую небясьпеку прыродных катастрофаў, выкліканых глябальным пацяпленьнем. Паводле Swiss Re страты, зьвязаныя з гэтымі катастрофамі, могуць праз 10 гадоў дасягнуць 150 мільярдаў даляраў у год.