ВЕНА Старшыня Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргэтыкі Махамад Эль Барадэі заявіў, што Іран стаў больш супрацоўнічаць з МАГАТЭ. Эль Барадэі паведаміў, што супрацоўніцтва Ірана з МАГАТЭ паварочвае ў правільны накірунак, нягледзячы на спробу Тэгерану схаваць некаторыя дэталі сваёй ядзернай праграмы. На мінулым тыдні МАГАТЭ паведаміла, што яе экспэрты знайшлі ў Іране тэхналёгіі, якія могуць быць зьвязаныя з распрацоўкай ядзернай зброі. Іран адмаўляе абвінавачваньні ў спробах стварыць ядзерную зброю.