[ 14:46 ]  ЗША: Амэрыканскія войскі не выкрадалі Арыстыда

ВАШЫНГТОН Злучаныя Штаты абвяргаюць заяву былога прэзідэнта Гаіці Жана-Бэртрана Арыстыда, што яго прымусілі сысьці з пасады. Учора ў Арыстыд заявіў, што ён быў скрадзены амэрыканскімі вайскоўцамі. Зараз ён знаходзіцца ў Цэнтральна-афрыканскай Рэспубліцы. У сталіцу Гаіці Порт-а-Прэнс сёньня ўвайшлі злучэньні паўстанцаў. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд паведаміў, што на Гаіці будуць накіраваныя 5 тысячаў міжнародных міратворцаў, у тым ліку 2 тысячы амэрыканскіх.