ЛЮКСЭМБУРГ. НАТО зьбіраецца запрасіць прэзыдэнта Расеі Ўладзтмера Пуціна на саміт, які адбудзецца ў Стамбуле напрыканцы чэрвеня. Пра гэта паведаміў генэральны сакратар Альянсу Яап дэ Хоап Схефэр. Ён дадаў, што хоча ўсталяваць з Расеяй канструктыўныя стасункі. Адносіны паміж НАТо і Расеяй заўважна сталі больш халоднымі напярэдадні далучэньня да Паўночнаатлянтычнага альянсу сямі краінаў Усходняй Эўропы.