НЮ ЁРК: Паводле амэрыканскай газэхты “ Ню Ёрк Таймс”, рэжым Садама Гусэйна ўкраў мільярды долараў з праграмы ААН “ Нафта за Харчы”. У газэце цытуецца выказваньні былых памагатых рэжыму і дакумэнты прадстаўленыя Кіроўнай Радай Іраку. У артыкуле гаворыцца, што розныя кампаніі, у тым ліку расейскія і эўрапейскія, удзельнічалі ў нелегальных зьдзелках і плацілі рэжыму Гусэйна частку прыбытку ад кантрактаў ААН. У адпаведнасьці з праграмай “ Нафта за харчы”, Ірак мог прадаваць толькі пэўную колькасьць нафты, каб за заробленыя грошы набываць харчы і лекі, каб зьменшыць нэгатыўныя вынікі эканамічных санкцыяў для насельніцтва краіны.