[ 15:56 ]  Перамовы ў справе ядзерных праграмаў Пхэняну будуць працягвацца

ПЭКІН: Паўночная Карэя заклікала ЗША зьмяніць сваю пазыцыю на 6 - баковых перамовах прысьвечаных праграмам Пхэняну ў галіне ядзернай зброі. Паўночная Карэя заявіла, што на гэтых перамовах, вельмі цяжка будзе дасягнуць прагрэсу і знайсьці разьвязку праблемы. Кітайскія ўлады паведамілі, што ўзаемны недавер застаецца, аднак перамовы самыя вяліся ў цывілізаванай манеры. Таксама ЗША лічаць, што перамовы былі сур’ёзныя і прадуктыўныя. Наступны раўнд перамоваў адбудзецца у сакавіку ў Паўдзённай Карэі, а яшчэ чарговы заплянаваны на чэрвень.