[ 16:33 ]  Пуцін абвесьціць прозьвішча прэм'ера ў нядзелю

Намесьнік сьпікера расейскай Дзярждумы Аляксандр Жукаў сказаў, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін зьбіраецца прапанаваць кандыдатуру на пасаду прэм’ера ў будучую нядзелю. Жукаў зазначыў гэта пасьля асабістай сустрэчы з Пуціным. Для адабрэньня кандыдатуры новага прэм’ера ў Думы застаеца яшчэ тыдзень. Пакуль абавязкі прэм’ера Расеі выконвае Віктар Хрысьценка.