Прадстаўнікі МЗС Кітаю сёньня паведамілі, што Паўночная Карэя пагадзілася замарозіць свае ядзерныя праграмы. Гэтае рашэньне з’яўляецца часткай пакрокавай праграмы да іх поўнага спыненьня.
Аб гэтым абвешчана пасьля шасьцібаковых перамоваў у Пэкіне на тэму спыненьня ядзерных праграмаў КНДР. У іх прымаюць удзел дэлегацыі Кітаю, ЗША, Расеі, Японіі, Паўдзённай і Паўночнай Карэі.
Кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамовах Аляксандр Лусюкоў паведаміў, што Паўночная Карэя прадэманстравала жаданьне спыніць праграмы стварэньня ядзернай зброі, але захаваць цывільныя атамныя праекты.
Паўдзённая Карэя, Расея і Кітай паабяцалі КНДР энэргетычную дапамогу ў абмен на спыненьне яе праграмаў ядзернага ўзбраеньня.
Раней ЗША, Эўразьвяз і Паўднёвая Карэя рэзка скарацілі сваю энэргетычную дапамогу КНДР пасьля таго, як Пхэньян прызнаў, што ён спрабуе стварыць ядзерную зброю.