[ 16:33 ]  ЗША здымаюць санкцыі супраць Лібіі

ЗША абвясьцілі пра зняцьце забароны на паездкі ў Лібію, якія былі ўведзеныя 23 гады таму. Санкцыі былі ўведзеныя пасьля таго як ЗША парвалі дыпляматычныя адносіны з Лібіяй і абвінавацілі яе ў падтрымцы тэрарызму. Зьняцьце санкцыяў выклікана згодай Лібіі спыніць свае праекты па стварэньні ядзернай і іншай зброі масавага зьнішчэньня.