[ 22:37 ]  Абнародаваная штогадовая справаздача дзярждэпартамэнту

ВАШЫНГТОН Сёньня тут была абнародаваная штогадовая справаздача дзярждэжпартамэнту ЗША пра стан правоў чалавека ў 2003 годзе. У справаздачы ўлады Беларусі абвінавачваюцца ў інтэнсіўнай атацы на дэмакратычныя інстытуты. Паводле дзярждэпартамэнту ЗША стан правоў чалавека ў Беларусі ў 2003 годзе заставаўся вельмі кепскім. Адзначаецца, што грамадзяне былі абмежаваныя ў сваіх правох абраць ўладу, а ўлада не рабіла сурьёзных захадаў, каб дасьледваць справы зьніклых палітыкаў. У справаздачы гаворыцца, што летась беларускі ўрад істотна абмяжоўваў свабоду слова і друку, а таксама свабоду ўтварэньня грамадзкіх арганізацыяў. Прадстаўляючы сёлетнуюю справаздачу, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў. (Паўэлл: )Прэзідэнт Джордж Буш разглядае абарону і пашырэньне правоў чалавека як абавязак Амэрыкі, ён зрабіў абарону правоў чалавека неад’емным складнікам яго парадку дня зьнешняй палітыкі. Таму штагодовыя справаздачы пра стан правоў чалавека – гэта больш чым інфармацыйны дакумэнт. Гэта – дзейны інструмэнт палітыкі. У дакуменце прынамсі адзначаецца, што леташнія прэзідэнцкія выбары ў Чачні і парлямэнцкія ў Расеі не адпавядалі дэмакратычным стандартам. У справаздачы гаворыцца, што амэрыкана-брытанская ваеная апэрацыя ў Іраку паклала канец штогадовым масавым парушэньнгям правоў чалавека, якія практыкаваў рэжым Садама Хусэйна. Справаздача дзярждэпартамэнту ЗША адзначае пагаршэньне у 2003 годзе сітуацыі з правамі чалавека ў Іране.