[ 19:05 ]  Іран ня дасьць МАГАТЭ дадатковую інфармацыю

ТЭГЭРАН Іран адмовіўся прадаставіць Міжнароднай агэнцыі ядзернай энэргэтыкі дадатковую інфармацыю пра сваю ядзерную праграму. Кіраўнік іранскай службы бясьпекі заявіў, што перададзеныя МАГАТЭ матэрыялы ўтрымлівалі ўсе неабходныя зьвесткі. Учора МАГАТЭ абнародавала справаздачу, паводле якой Іран ўтойваў пэўную інфармацыю пра сваю ядзерную праграму. Інспэктары МГАТЭ знайшлі ў Іране сьляды плутонія, які выкарыстоўваецца ў якасьці дэтанатару ў ядзерных бомбах.