[ 05:18 ]  Джордж Буш супраць аднаполых шлюбаў

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш лічыць неабходным унесьці папраўкі ў канстытуцыю, каб забараніць аднаполыя шлюбы. Гэтае рашэньне прэзыдэнта выкліканае нядаўнім вэрдыктам Вярхоўнага суду штату Масачусэц, які абвясьціў неадпаведнай канстытуцыі забарону на аднаполыя шлюбы. У Масачусэце і Сан-Францыска нядаўна былі аформленыя болей як 3 тысячы такіх сужэнстваў.