[ 20:52 ]  МАГАТЭ: Іран хаваў зьвесткі пра сваю ядзерную праграму

ВЕНА Іран утойваў дадзеныя пра свае ядзерныя распрацоўкі – пра гэта гаворыцца ў справаздачы міжнароднай агэнцыі ядзернай энэргэтыкі МАГАТЭ, апублікаванай сёньня. Экспэрты МАГАТЭ знайшлі ў Іране сьляды плутонія, які выкарыстоўваецца ў якасьці дэтанатара ў ядзерных бомбах. Паводле справаздачы Іран таксама схаваў інфармацыю пра цэнтрыфугу для вытворчасьці ўзбагачанага ўрану ў ваеных мэтах. Летась у кастрычніку Тэгеран заявіў, што накіраваў МАГАТЭ поўную інфармацыю пра сваю ядзерную праграму.