[ 16:07 ]  Пуцін накіраваў у адстаўку ўрад Касьянава

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёньня звольніў прэм’ер-міністра Міхаіла Касьянава, які працаваў на гэтай пасадзе з 2000 года. Пуцін заявіў пра адстаўку ўрада Касьянава ў тэлевізійным звароце да нацыі. “Гэтае рашэньне не зьвязанае з маёй ацэнкай дзейнасьці папядэняга складу ўрада, якая ў цэлым была здавальняючай. Яно прадыктаванае жаданьнем яшчэ прадэманстраваць маю пазыцыю, якім будзе курс разьвіцьця краіны пасьля 14 сакавіка 2004 года”,-- сказаў Пуцін. Пуцін заявіў, што ён хоча прапанаваць насельніцтву склад свайго будучага ўраду, які будзе працаваць пасьля выбараў у выніку яго перамогі. Выканаўцам абавязкаў прэм’ера ўраду Расеі стаў віцэ-прэм’ер Віктар Хрысьценка. Паводле расейскай канстытуцыі кандыдат на пасаду кіраўніка ўраду павінен быць прадстаўлены ў парлямант цягам двух тыдняў.