Улады Пакістана паведамілі пра затрыманьне шэрагу падозраных у дастаўцы боепрыпасаў баевікам Аль-Кайды і Талібану, якія хаваюцца ў горных раёнах на мяжы з Афганістанам. Сярод 20 арыштаваных частка іншаземцаў. Канфіскавана зброя, амуніцыя і дакумэнты.
Тым часам тэлеканал Аль-Джазіра сёньня трансляваў аўдыёзапіс, які можа быць зроблены адным з лідараў Аль-Кайды Айманам Аль Завахры.
Апошні абяцаў новыя атакі на Злучаныя Штаты і заявіў, што прэзыдэнт ЗША казаў няпраўду, калі паведамляў, што дзьве траціны сеткі Аль-Кайды ўжо зьнішчана. Аль Завахры з’яўляецца другім па важнасьці камандзірам Аль-Кайды пасьля Бін Ладэна.