[ 16:15 ]  Рамсфэлд нечакана прыбыў у Багдад

Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд абмеркаваў сёньня праблему расшырэньня ірацкіх сіл бясьпекі ў сувязі з прымеркаванай на 30 чэрвеня перадачай ўлады ў краіне іракцам. Доналд Рамсфэлд сустрэўся сёньня з сябрамі новага ірацкага корпуса грамадзянскай абароны і выказаў сваё захапленьне прагрэсам у гэтай галіне. Гэты візыт спадара Рамсфэлда ў Багдад ня быў папярэдне анансаваны. Да 15 травеня 12 тысячаў ірацкіх праваахоўнікаў павінны часткова замясьціць амэрыканскі корпус у Багдадзе. Учора Кіроўная рада Іраку дала фармальную згоду на знаходжаньне кааліцыйных войскаў у Іраку пасьля 30 чэрвеня.