[ 16:12 ]  Вынікі выбараў у Іране пакуль невядомыя

Іранскія рэфармісты сёньня заявілі, што мінулыя парляманцкія выбары ў краіне сталіся яе гістарычнай паразай, паколькі іранскі народ на іх ня меў вольнага выбару. Тым часам выбарчыя камісіі Ірана працягваюць падлік галасоў. Кансэрватарскія ісламскія партыі разьлічваюць на перамогу. Выбары суправаджаліся беспарадкамі ў двух паўдзённых іранскіх правінцыях, пад час якіх загінула 7 чалавек і 38 было паранена. Камісар Эўразьвязу ў міжнародных справах Крыс Патэн заявіў, што мінулыя парляманцкія выбары ў Іране былі “рухам у адваротны ад дэмакратыі бок”. Яны не адпавядалі міжнародным стандартам, -- прызнаў Патэн. Паводле яго, гэта можа паўплываць і на адносіны Эўразьвязу з Іранам, бо Эўразьвяз ня можа ня ўлічваць, што ўдзел рэфармісцкіх кандыдатаў у выбарах быў цалкам забаронены.