[ 16:08 ]  60-я ўгодкі дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў

Расейскія ўлады сёньня арыштавалі 12 удзельнікаў дэманстрацыі ў цэнтра Масквы, прымеркаванай да 60-й гадавіны дэпартацыі чэчэнскага і інгускага народаў. Сярод затрыманых кіраўнік Праваабарончага руху Леў Панамароў і лідар Расейскага радыкальнага руху Мікалай Храмаў. У акцыі ля былога будынку КГБ СССР прынялі ўдзел каля 100 чалавек. Дэманстрацыя не была санкцыянаванай уладамі. Тым часам у Чачні і Інгушэціі адзначылі юбілей трагічных падзеяў 1944 года, калі 360 000 чачэнцаў і 92 000 інгушоў былі дэпартаваныя ў Цэнтральную Азію па загадзе Сталіна. Толькі палова з іх выжыла і змагла вярнуцца на радзіму ў 1957 годзе.