[ 21:46 ]  Белы дом зноў абвінаваціў Іран у рапрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня

ВАШЫНГТОН. Белы дом чарговым разам абвінаваціў Іран у распрацоўцы ядзернай зброі пад прыкрыцьцём пошуку атамнай энэргіі ў мірных мэтах. Прадстаўнік Белага дому заявіў сёньня журналістам, што Іран мае дастаткова нафтавых і газавых рэсурсаў, каб забясьпечыць сябе палівам. Улады Ірану катэгарычна адмаўляюць паведамленьні, якія зьявіліся ў заходніх мэдыях, што на адной з вайсковых базаў вядуцца сакрэтныя ядзерныя распрацоўкі.