[ 19:24 ]  Латвія дэнансавала дамову аб інвэстыцыях з Тайванем

РЫГА. Сэйм Латвіі сёньня дэнансаваў дамову з кітайскай правінцыяй Тайвань ад 1933 году аб узаемнай стымуляцыі й абароне інвэстыцыяў. Гэты крок быў выкліканы жаданьнем парлямантароў палепшыць дачыненьні з Пэкінам, а таксама падпісаць дамову аб інвэстыцыях з Кітаем. Дэпутат латыскага парляманту Мікалай Кабаноў заявіў: “11 гадоў таму Латвія рабіла першыя крокі на міжнароднай арэне, таму мы не зьвярталі асаблівай увагі на выбар партнэраў. Дамовы былі падпісаныя з усімі, хто нам гэта прапанаваў. Гэта была няправільная палітыка”.