[ 03:49 ]  ЗША намагаюцца аднавіць "дарожную мапу"

Адмысловы пасланец ЗША Уільям Бэрнс сёньня правядзе перамовы з прэм’ерам Ізраілю Арыэлем Шаронам наконт магчымасьці аднаўленьня міратворчага праекту “дарожная мапа”. Ізраільскія дыпляматы паведамляюць, што Шарон будзе прасіць падтрымкі ў ЗША свайго намеру дэмантаваць габрэйскія паселішчы ў сэкраты Газа. Шарон таксама хоча патлумачыць ЗША неабходнасьць пабудовы ахоўнай сьцяны вакол палестынскіх тэрыторыяў. Учора кіраўніцтва Міжнароднага камітэту чырвонага крыжу заявіла, што будаўніцтва гэтай сьцяны бясьпекі парушае міжнароднае заканадаўства ў пытаньнях правоў чалавека.