Амэрыканскія вайскоўцы ў Афганістане заявілі пра сваю ўпэўненасьць, што сёлета ім удасца злавіць кіраўніка “Аль-Кайды” Асаму Бін Ладэна.
Яны высока ацанілі намаганьні пакістанскіх уладаў дзеля ўзмацненьня кантролю памежных з Аўганістанам горных раёнаў, дзе, паводле зьвестак выведкі, усё яшчэ хаваюцца Бін Ладэн і іншыя да гэтага часу не затрыманыя кіраўнікі Талібану і “Аль-Кайды.”