[ 22:44 ]  Хатамі заклікаў народ да ўдзелу ў выбарах

ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі зноў заклікаў суграмадзянаў да ўдзелу ў заплянаваных на 20 лютага парлямэнцкіх выбарах. На ягоную думку, калі выбарцы ня змогуць падтрымаць сваіх кандыдатаў, яны будуць мець магчымасьць выказацца супраць тых, каго ня хочуць бачыць у парлямэнце. Сьпікер іранскага парлямэнту Мэхдзі Карубі таксама заклікаў да ўдзелу ў выбарах. Спікер прызнаў, што выбары ня могуць быць справядлівымі ва ўмовах, калі ад удзелу ў іх адхіленыя кандыдаты-рэфармісты. І тым ня меней, ён лічыць, што лепш галасаваць на выбарах, чым іх ігнараваць.