[ 18:16 ]  Алі Хамэнэі даў адказ крытыкам іранскіх выбараў

ТЭГЕРАН. Вышэйшы духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі заклікаў сёньня грамадзянаў краіны да высокай яўкі на парлямэнцкія выбары. У часе сёньняшняй пятнічнай малітвы ў Тэгеранскім унівэрсытэце ён заявіў, што высокі ўдзел людзей у выбарах стане ўдарам па твары прарэфармісцкім групам і іншым, хто заклікае да байкоту. Хамэнэі таксама заклікаў выбарцаў падтрымаць тых кандыдатаў, якія спавядаюць ісьлямскія каштоўнасьці. Хамэнэі рэзка выказаўся ў бок Эўрапейскага Зьвязу і асобных эўрапейскіх дзяржаваў, якія крытыкуюць выбарчую кампанію ў Ірану: “Некаторыя з гэтых эўрапейскіх дзяржаваў ужо дазваляюць сабе нахабна ўмешвацца ў выбарчую кампанію ў Іране. Натуральна, усё, што яны кажуць, ня мае для нас значэньня. Хай, што хочуць, тое й гавораць. У нас ёсьць, што ім адказаць. І іхныя парлямэнты, і іхныя ўрады павінны ведаць – пакуль яны балбочуць, нам усё роўна. Але калі ад словаў яны пераходзяць да наўпроставага ўмяшальніцтва, наш народ адкажа ім ударам у твар” – заявіў аятала Алі Хамэнэі. Рада вартаўнікоў ісьлямскай рэвалюцыі адхіліла ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах болей як 2 тысячы кандыдатаў-рэфармістаў