ОСЛА. Камітэт у вылучэньні кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру паведаміла пра рэкордную сёлета колькасьць вылучэнцаў – 173 індывідуальных і групавых кандыдатаў. Сярод сёлетніх прэтэндэнтаў – былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл, кіраўнікі ядзернай інспэкцыі ААН Ганс Блікс і Махамэд Аль Барадэй, Папа Ян Павал Другі, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністар вялікай Брытаніі Тоні Блэр. Сярод намінаваных арганізацыяў – Эўрапейскі Зьвяз.