[ 08:26 ]  Рыхтуецца сустрэча лідэраў Нямеччыны, Францыі й Брытаніі

БЭРЛІН. "Брытанія разам зь Нямеччынай і Францыяй будзе працягваць свае намаганьні рэарганізаваць Эўразьвяз" - заявіў прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр. Учора ён сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Гэргардам Шрэдэрам. У наступную сераду адбудуцца трохбаковыя перамовы лідараў Брытаніі, Нямеччыны ды Францыі. Шэраг сябраў ЭЗ занепакоеныя тым, што гэтыя тры краіны будуць дамінаваць у аб'яднананй Эўропе пасьля пашырэньня.