[ 21:44 ]  ЗША запрашаюць ўсе замежныя кампаніі да адбудовы Іраку

Злучаныя Штаты абвесьцілі, што кампаніі ўсіх краінаў маюць права падаваць заяўкі на кантракты на ўдзел у рэканструкцыі Іраку ў суме да 6 мільёнаў даляраў кожны. Раней ЗША выключалі са спісу патэнцыйных удзельнікаў рэканструкцыі Іраку краіны, якія выказваліся супраць вайны ў Іраку. Гэтая інфармацыя ўжо накіраваная ў часовае кіраўніцтва Іраку.