[ 18:41 ]  Экспэрты ААН абмяркоўваюць пытаньне выбараў у Іраку

БАГДАД. Экспэрты ААН абмеркавалі сёньня зь ірацкімі палітычнымі і грамадзкімі дзеячамі пытаньне аб усеагульных выбарах у Іраку. Дэлегацыю ААН, якая прыбыла ў Багдад, ачольвае спэцыяльны пасланец Лахдар Брахімі. Паводле яго, галоўная тэма абмеркаваньня – тэрміны правядзеньня выбараў. Як мага хуткага іх правядзеньня патрабуюць лідэры шыіцкай грамады Іраку. Тым часам, на поўначы Іраку ў горадзе Сінджар у панядзелак у выніку выбуху два амэрыканскіх салдаты загінулі і шэсьць былі параненыя. На дарозе паміж гарадамі Кіркук і Масул былі параненыя мясцовы жыхар і двое ягоных дзяцей. Яны падарваліся на міне.