[ 21:56 ]  Шарон адмаўляе далучнасьць да карупцыйнага скандалу

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае радыё паведаміла, што прэм’ер-міністар Арыэль Шарон сёньня на допыце адмовіў усялякае дачыненьне да карупцыйнага скандалу, у якім замяшаны ягоны сын Гілад. Мяркуецца, што сын Арыэля Шарона атрымаў пэўныя грошы за тое, каб пераканць свайго бацьку даць зьвязаныя зь нерухомасьцю кантракты аднаму зь ізраільскіх бізнэсоўцаў. Шарон на той час быў міністрам замежных справаў.