[ 22:15 ]  ААН накіроўвае ў Ірак групу экспэртаў

НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан аб'явіў, што накіроўвае ў Ірак групу экспэртаў, якія маюць ацаніць магчымасьць правядзеньня ў гэтай краіне агульных выбараў у пэрыяд да 30 чэрвеня. Пра сваё рашэньне Анан паведаміў сёньня ў часе сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.