[ 05:22 ]  Прэзыдэнт ЗША накіраваў у Кангрэс праект бюджэту- 2005

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш накіраваў у Кангрэс праект фэдэральнага бюджэту на 2005 год, які прадугледжвае значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і бясьпеку. Агульная сума буджэту – амаль два з паловай трыльёны даляраў. Праектам прадугледжаны рэкордны дэфіцыт – 521 мільярд даляраў.