ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што ён хоча ведаць факты пра ірацкія збройныя праграмы за часамі Садама Хусэйна. Буш мяркуе параўнаць даваенныя зьвесткі ягонай адміністрацыі з тым, што будзе дасьледаванае інспэктарамі, якія зараз шукаюць зброю ў Іраку. Пакуль зброя масавага зьнішчэньня ў Іраку не была знойдзеная. У гутарцы з журналістамі ў Белым доме амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што ён і зараз перакананы, што Садам Хусэйн нёс “нарасталую пагрозу”.
Былы галоўны амэрыканскі інспэктар узбраеньня Дэвід Кі днямі заявіў, што Ірак не валодаў зброяй масавага зьнішчэньня, якое Джордж Буш выкарыстаў у якасьці прычыны дзеля ўварваньня ў Ірак.