[ 21:07 ]  Нямеччына выдзеліць Грузіі 12 мільёнаў эўра

БЭРЛІН. Нямеччына дапаможа Грузіі ў правядзеньні палітычных і эканамічных рэформаў, у прыватнасьці Бэрлін выдзеліць Тбілісі 12 мільёнаў эўра на разьвязаньне энэргетычных праблем. Падчас сёньняшніх перамоваў з грузінскім прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр заявіў, што праблема вываду расейскіх базаў з тэрыторыі Грузіі можа быць вырашаная толькі ў ходзе наўпроставых перамоваў Расеі й Грузіі.