[ 06:57 ]  Абмен палоннымі паміж групоўкай "Хэзбала" ды Ізраілем

БЭЙРУТ. Сёньня адбудзецца абмен палоннымі паміж групоўкай "Хэзбала" ды Ізраілем. Урачыстая цырымонія сустрэчы былых ваяўнікоў паўднёвалібанскага супраціву адбудзецца на міжнародным лётнішчы ў Бэйруце, куды прыляціць самалёт зь Нямеччыны. На першым этапе 36 арабскіх вязьняў будуць перададзеныя ў абмен на вызваленьне бізнэсмэна Эльханана Тэнэнбаўма, які быў скрадзены ў 2000 годзе. Ізраіль таксама мусіць вызваліць блізу 400 палестынцаў у сэктары Газа й на Заходнім беразе Ярдану.