[ 06:55 ]  Пэнтагон плянуе маштабную апэрацыю ў Аўганістане

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што Пэнтагон плянуе ўвесну правесьці ў Аўганістане маштабную апэрацыю супраць сябраў Талібану й Аль-Кайды. Аднак, пакуль няма зьвестак пра тое, ці будзе гэтая апэрацыя праводзіцца таксама на тэрыторыі Пакістану. На мінулым тыдні прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф адмовіўся ад дапамогі замежных вайскоўцаў у барацьбе з тэрарыстычнымі групоўкамі.