МАНЧЭСТАР. Сэнатар ад штату Масачусатс Джон Кэры стаў пераможцам правыбараў у штаце Нью-Гэмпшыр– галасаваньня ў пытаньні кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Кэры атрымаў амаль 40% галасоў, ягоны бліжэйшы супернік былы губэрнатар штату Вэрмонт Говард Дын – 24%.