[ 20:22 ]  У Іраку загінулі 2 супрацоўнікі CNN і 3 вайскоўцы ЗША

БАГДАД. Два супрацоўнікі тэлекампаніі CNN забітыя сёньня паблізу ірацкай сталіцы. Дзьве машыны журналістаў трапілі ў засаду й былі абстраляныя. Загінулі кіроўца й перакладчык. Яшчэ адзін супрацоўнік CNN атрымаў раненьні. Раней сёньня ў Іраку загінулі тры амэрыканскія салдаты. Вайсковая машына падарвалася на міне паблізу гораду Эль-Хальдыя, за 110 кілямэтраў на захад ад Багдаду. Пры здарэньні яшчэ адзін вайсковец быў паранены. Паводле непацьверджаных паведамленьняў, пры выбуху загінулі таксама два іракцы.