[ 09:01 ]  "Птушыны грып" зафіксаваны ўжо ў 9 краінах

БАНГКОК. За апошнія суткі ахвярай гэтак званага “птушынага грыпу” у Таіляндзе стаў яшчэ адзін чалавек. Такім чынам, колькасьць ахвяраў новай формы небясьпечнай хваробы дасягнула 15. У Таіляндзе ў шпіталях з падазрэньнем на птушыны грып знаходзяцца яшчэ 15 чалавек. Сёньня хвароба была зафіксаваная таксама ў Лаосе, які стаў дзевятай краінай, дзе быў зарэгістраваны “птушыны грып”. Паводле навукоўцаў хвароба перадаецца людзям толькі ад хворых птушак, перадача ад чалавека чалавеку пакуль не была зафіксаваная.