[ 07:17 ]  Кіраўніцтва Індыі сустракаецца з кашмірскімі сэпаратыстамі

НЬЮ-ДЭЛІ. Прадстаўнікі кіраўніцтва Індыі ўпершыню правядуць сёньня перамовы зь лідэрамі кашмірскіх сэпаратыстаў. На працягу дзесяцігодзьдзяў Індыя й Пакістан адстойваюць свае правы на правінцыю Кашмір. Ваеннае процістаяньне ў Кашміры забрала жыцьці звыш 65 тысяч чалавек. Сёньняшняя сустрэча ў Нью-Дэлі, паводле ацэнак назіральнікаў, дэманструе пацяпленьне ў дачыненьнях Індыі й Пакістану.