[ 18:24 ]  15 маракоў зьніклі бяз вестак

ОСЛА Нарвэскія ратавальнікі спынілі пошук маракоў, якія зьніклі ў панядзелак падчас катастрофы ў Паўночным моры. Удалося выратаваць 12 чалавек, пацьверджаная гібель трох чальцоў экіпажу, 15 прапалі бяз вестак. Многія зь іх, як мяркуецца, грамадзяне Філіпінаў. Малаверагодна, што хтосьці застаўся ў жывых праз суткі пасьля катастрофы ў ледзяной вадзе. Нарвэскае грузавое судна перавярнулася непадалёк ад узбярэжжа Нарвэгіі, прычыны катастрофы пакуль невядомыя