[ 18:22 ]  Турэччына і Пакістан дамовіліся пра сумесную барацьбу з тэрарызмам

АНКАРА Турэччына і Пакістан сёньня падпісалі дамовы аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй у сумеснай барацьбе з тэрарызам і арганізаванай злачыннасьцю. Пяць пагадненьняў на гэтую тэму былі падпісаныя ў Анкары прэзыдэнтамі -- Пакістана Пэрвезам Мушарафам -- і Турэччыны Ахмедам Нечдэтам Сэзерам. Мушараф падчас свайго трохдзённага афіцыйнага візыта ў Турэччыну павінен таксама сустрэцца з прэм’ер-міністрам краіны і выступіць перад парлямэнтам.