НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан разглядае магчымасьць накіраваць у Ірак групу экспэртаў, якая павінна вызначыць, ці можна найбліжэйшым часам правесьці ў гэтай краіне агульныя выбары. У панядзелак чальцы Кіроўчай рады Іраку, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі ЗША й Вялікабрытаніі зьвярнуліся да Анана з просьбаю дапамагчы разьвязаць канфліктную сытуацыю вакол выбараў у Іраку. Духоўны лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі аль-Сістані настойвае на як мага хутчэйшым правядзеньні ў краіне наўпроставых агульных выбараў. Тым часам Злучаныя Штаты лічаць, што ў цяперашніх умовах немагчыма арганізаваць агульныя выбары й маюць намер перадаць уладу прызначанаму часоваму ўраду.
Учора ў Багдадзе прайшла масавая дэманстрацыя мусульманаў-шыітаў. Маніфэстанты патрабавалі правядзеньня наўпроставых выбараў для сфармаваньня новага ўраду Ірану.