[ 07:10 ]  Аўганістан: улады паведамілі пра гібель 11 мірных жыхароў

КАБУЛ. Прадстаўнікі аўганскіх уладаў паведамілі, што ў выніку авіяўдару, нанесенага ў нядзелю верталётам ЗША па вёсцы Сагата ў паўднёвай правінцыі Ўрузган загінулі 11 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей і тры жанчыны. Прадстаўнік вайсковага камандаваньня ЗША ў Аўганістане Браян Гілфэрці заявіў, што ня мае інфармацыі пра гібель мірных жыхароў. Паводле ягоных словаў, у мінулыя выходныя амэрыканскія салдаты забілі ў правінцыі Ўрузган пяцёх “байцоў антыкааліцыйных фармаваньняў”.