[ 19:23 ]  Іранскія кансэрватары не саступаюць рэфармістам

ТЭГЕРАН. Рада абаронцаў ісьлямскай рэвалюцыі Ірану пацьвердзіла сваю пастанову аб недапушчэньні больш чым 3 тысячаў памяркоўных кандыдатаў да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, якія адбудуцца на наступным тыдні. Прадстаўнік рады заявіў, што ніякія пратэсты рэфармістаў не прымусяць Раду адмяніць сваю пастанову.