[ 20:28 ]  Ірак: пры выбуху бомбы загінулі пяць чалавек

БАГДАД. Тры амэрыканскія салдаты й два байцы ірацкіх войскаў грамадзянскай абароны загінулі сёньня ў выніку выбуху бомбы паблізу паселішча Таджы, за 30 кілямэтраў ад ірацкай сталіцы. Закладзеная на дарозе бомба спрацавала ў момант, калі па дарозе праяжджала бронемашына супольнага амэрыканска-ірацкага патруля. З 20 сакавіка – дня пачатку ваеннай апэрацыі ў Іраку – загінулі ўжо 500 амэрыканскіх вайскоўцаў. Пазьней сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў заявіў пра цьвёрды намер Злучаных Штатаў працягваць змаганьне з тэрарызмам. Буш падкрэсьліў, што Ірак – поле “адной з галоўных бітваў” у вайне з тэрарыстамі.