[ 18:20 ]  Афганскія ваяўнікі здаюць зброю

КАБУЛ Прадстаўнікі афганскіх мясцовых ўзброеных груповак здалі сёньня каля ста адзінак цяжкага ўзбраеньня ў рамках чарговага этапу праграмы дэмілітарызацыі. Сярод здадзенай зброі пераважна артылерыйскія і ракетныя ўстаноўкі. Яны перавезеныя ў казармы пад Кабулам, дзе будуць захоўвацца для будучага выкарыстаньня афганскай арміяй. Паводле ацэнак, ўзброеныя групоўкі ў краіне налічваюць каля 600 тысячаў чалавек. Пакуль толькі адзінкі зь іх пагадзіліся здаць зброю