МАСКВА. Адзіны лібэральны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі Ірына Хакамада пачала сёньня сваю кампанію, абвінаваціўшы прэзыдэнта Пуціна ў хаваньні праўды аб уратаваньні закладнікаў на спэктаклі Норд-Ост. Хакамада заявіла, што калі яна стане прэзыдэнтам, народ Расеі даведаецца ўсю праўду пра вызваленьне закладнікаў, а таксама пра выбухі жылых дамоў у 1999 годзе.