[ 15:53 ]  Чатыры ізраільцы загінулі ў тэракце на КПП у паласе Газа

ЕРУСАЛІМ. Палестынская жанчына ўчыніла сёньня самагубчы тэрарыстычны акт на галоўным прапускным пункце паміж Ізраілем і паласой Газа. У выніку выбуху бомбы загінулі чатыры ізраільцы і як найменей сямёра былі параненыя. Адказнасьць за тэракт узялі на сябе ісьлямісцкія групоўкі Хамас і Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы.